Аператара «Белсату» збілі міліцыянты, але суд усцяж лічыць яго вінаватым


Андрусь Козел і адвакат Сяргей Зікрацкі ў Менскім гарадскім судзе

У Менскім гарадскім судзе сёння разгледзелі скаргу нашага аператара Андруся Козела на рашэнне суда Цэнтральнага раёну Менску. Падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на выбарчым участку яго збілі міліцыянты, а 7 сакавіка Андруся аштрафавалі на 735 рублёў.

У Менскім гарадскім судзе пастанавілі пакінуць рашэнне без зменаў.

«Гэтае рашэнне чарговы раз падрывае давер у тое, што беларускія суды могуць быць незалежнымі і прымаць рашэнні паводле закона, а не тэлефоннага званка «зверху», – лічыць Андрусь Козел.

Андрусь будзе далей абскарджваць гэтае рашэнне, не выключае ён і таго, што скаргі будуць напраўленыя ў міжнародныя структуры.

У Беларусі працягваецца ціск на журналістаў «Белсату». Кожны месяц нашых калегаў судзяць і даюць штрафы. За мінулы год агулам нашыя журналісты былі аштрафаваныя амаль на 25 тысячаў долараў, больш чым на 20 тысячаў еўра канфіскавана тэхнікі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў