Вярхоўны Суд Венесуэлы дазволіў распачаць разгляд справы ў дачыненні чатырох дэпутатаў парламенту, якія выступаюць супраць рэжыму Нікаляса Мадура. Справы апазіцыянераў перададзеныя на разгляд у звычайны крымінальны суд, паведамляе DW.com.
Апазіцыйных дэпутатаў абвінавачваюць у мяцяжы, змове і здрадзе радзіме. Раней парламент краіны, які кантралюе Мадура, зняў з чатырох апазіцыйных дэпутатаў парламенцкую недатыкальнасць. Іх месцазнаходжанне цяпер не вядомае, паведамляе АР.
Разам з тым прыхільнікі Мадура абвінавачваюць і Хуана Гуаіда ў рыхтаванні вайсковага перавароту. У прыватнасці агучваюцца закіды, што апазіцыянеры планавалі захоп вайсковых казармаў.
Хуана Гуаіда ў якасці часова выконваючага абавязкі прэзідэнта Венесуэлы прызналі больш за 50 дзяржаваў. Але Нікаляс Мадура надалей утрымлівае ўладу ў дзяржаве, паколькі на яго баку выступае войска.
СК belsat.eu