Апазіцыя зноў абвесціла Гуаідо кіраўніком парламента Венесуэлы


Апазіцыйныя дэпутаты абралі Хуана Гуаідо старшынём Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы. Галасаванне прайшло ў будынку рэдакцыі мясцовай газеты, паколькі парламент заблакавалі сілавікі, паведамляе DW.com.

Кандыдатуру Хуана Гуаідо на пасадзе кіраўніка парламенту падтрымалі каля 100 дэпутатаў. У сваю чаргу прыхільнік існага рэжыму ў краіну Луіс Пара раней абвесціў сябе таксама старшынём парламенту. Апазіцыя лічыць, што гэтая заява з’яўляецца «парламенцкім пераваротам», паколькі менавіта апазіцыі належыць большасць галасоў. Тым не менш Нікаляс Мадура прызнаў законным прызначэнне новага кіраўніка парламенту.

Краіны Еўропы, а таксама ЗША прызналі Гуаідо новым старшынём Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы.

У Каракасе амаль год працягваецца супрацьстаянне апазіцыі і рэжыму Мадуры. Будынак парламенту цяпер заблакавалі сілавікі. Нікаляс Мадура намагаецца ўтрымаць уладу ў сваіх руках.

Лідар апазіцыі Хуан Гуаідо ў студзені летась абвесціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта. Яго прызналі больш чым 50 краінаў свету.

Hавiны
Прыхільнікі Мадура заклікалі расстраляць апазіцыйнага прэзідэнта Гуаідо
2019.04.03 11:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў