У сталіцы Грузіі 25 лістапада каля 3 тысячаў чалавек сабраліся на праспекце Руставэлі перад будынкам парламенту. Удзельнікі акцыі пратэсту патрабуюць правесці парламенцкія выбары ў 2020 годзе паводле прапарцыйнай сістэмы замест існай змяшанай, піша DW.com.
Апазіцыя не мае намеру сыходзіць з плошчы каля парламенту, мітынгоўцы заявілі, што будуць блакаваць парламент, каб сарваць яго пленарнае пасяджэнне 26 лістапада.
Грузинские оппозиционеры возобновили акции протеста. Тысячи человек собрались в понедельник вечером в центре Тбилиси. Кадры с места событий pic.twitter.com/eD39Xpliqe
— DW на русском (@dw_russian) November 25, 2019
Раней парламентарыі Грузіі адмовіліся прымаць папраўкі ў Канстытуцыю, якія прадугледжвалі пераход да прапарцыйнай сістэмы выбараў. Адмова прымаць папраўкі раскалола і парламент, 12 дэпутатаў выйшлі з кіроўнай партыі «Грузінская мара». Грамадзянская супольнасць распачала акцыі пратэсту, 18 лістапада акцыя апазіцыі перарасла ў спробы пікетавання парламента. Пратэстоўцаў тады разагналі з дапамогай спецназу.
СК belsat.eu