Апазіцыя ў Расеі рыхтуе мітынг супраць абнулення тэрмінаў Пуціна

Апазіцыя ў Расеі накіравала ў мэрыю Масквы паведамленне пра мітынг супраць абнулення прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна. Акцыя мае адбыцца 21 сакавіка на праспекце акадэміка Сахарава. Асобна паведамленні пра мітынг накіравалі чыноўнікам рух «Гражданское Общество» і кампанія «НЕТ».

Грамадзянская супольнасць Расеі мае намер зладзіць 21 сакавіка акцыі пратэсту супраць абнулення прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна. Заяўнікі мітынгаў адзначаюць, што колькасць удзельнікаў акцыяў складзе 50 тысячаў чалавек. Мерапрыемствы маюць адбыцца на праспекце Сахарава ў Маскве.

10 сакавіка падчас пленарнага паседжання Дзяржаўнай Думы Расеі ў справе ўнясення паправак у Канстытуцыю, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пагадзіўся з прапановай дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі аб тым, каб абнуліць прэзідэнцкія тэрміны, калі гэта ўхваліць Канстытуцыйны суд і прагаласуюць грамадзяне краіны. Абнуліць прэзідэнцкія тэрміны Уладзіміра Пуціна, або наагул зняць абмежаванне на пераабранне на вышэйшую кіроўную пасаду прапанавала дэпутат Валянціна Церашкова.

Пуцін падтрымаў ідэю абнуліць прэзідэнцкія тэрміны са згоды Канстытуцыйнага суда

СК belsat.eu

Hавiны