Апазіцыя хоча адсвяткаваць Дзень Волі ў «тусовачным месцы» Менску


Апазіцыя падала заяўку на правядзенне мітынгу-канцэрту да 102-й гадавіны абвяшчэння БНР. Пра гэта belsat.eu паведаміў кіраўнік Беларуска сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Паводле Ігара Барысава, заяўку накіравалі ў Менгарвыканкам поштай у пятніцу, 7 лютага. Заяўнікамі выступілі БСДП (Г), рух «За Свабоду» і Беларуская партыя «Зялёныя».

Заяўка пададзеная на 22 сакавіка (нядзеля), бо сам Дзень Волі 25 сакавіка прыпадае на працоўны дзень – сераду.

«Пляцоўку я, на жаль, назваць не магу. Але гэта адно з тусовачных месцаў гораду Менску, вельмі папулярнае сярод моладзі», – адзначыў палітык.

Барысаў дадаў, што раней апазіцыя ніколі не праводзіла акцыі на гэтай пляцоўцы.

«Але раней там праходзілі іншыя мерапрыемствы, фестывалі, сцэна стаяла. Таму, я мяркую, што калі іншым дазвалялі, то мы таксама можам на гэтае месца прэтэндаваць», – адзначыў палітык.

Лідар БСДП (Г) падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра тыя пляцоўкі, дзе можна праводзіць масавыя акцыі паводле заяўляльнага прынцыпу.

Апазіцыя не называе месца правядзення канцэрту-мітынгу, каб не даваць Менгарвыканкаму фармальнай падставы адмовіць ім у правядзенні мерапрыемства.

У заяўцы пазначана, што ў канцэрту-мітынгу да Дня Волі-2020 прымуць удзел да дзесяці тысячаў чалавек. Арганізатары таксама просяць Менгарвыканкам вызваліць іх ад аплаты паслугаў міліцыі, камунальнікаў і хуткаі дапамогі.

ВІДЭА
Кроў, «фашысты» і Васіль Быкаў. Як адзначалі Дзень Волі апошнія 30 гадоў
2019.03.25 09:00

Ігар Барысаў нагадаў, што раней апазіцыя накіравала ліст у Менгарвыканкам з просьбай уключыць святкавання Дня Волі ў план гарадскіх мерапрыемстваў.

«Мы прасілі разгледзіць варыянт трох пляцовак: каля Ратушы, каля Палацу спорту і каля Опернага. На жаль, яны не ўключылі Дзень Волі ў план гарадскіх мерапрыемстваў і заявілі, што гэтыя тры пляцоўкі зʼяўляюцца непрымальнымі для гарадскіх уладаў», – кажа лідар БСДП (Г).

У аргкамітэт Дня Волі-2020 уваходзяць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Абʼяднаная грамадзянская партыя, БХД, рух «За Свабоду» і партыя «Зялёныя». Аргкамітэт на пляцоўцы molamola.by распачаў збор сродкаў на правядзення мітынгу-канцэрту да Дня Волі. На дадзены момант сабрана 1 525 руб.

Hавiны
На свята Дня Волі ў Горадні прыйшлі тысячы чалавек. Вялікі рэпартаж
2019.03.21 21:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў