Апазіцыйныя камуністы пачалі сваю прэзідэнцкую кампанію


Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» афіцыйна дала старт свайму ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня. Пра гэта паведамляе сайт апазіцыйных камуністаў.

Лідарам Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» з’яўляецца Сяргей Калякін

8 лютага Бюро ЦК Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» даручыў абкамам, гаркамам і райкамам партыі пачаць фармаванне ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння прадстаўніка партыі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Пытанне аб праграме дзеянняў партыйных арганізацыяў у электаральнай кампаніі ды кандыдата ад «Справядлівага свету» будзе вызначаны на чарговым Пленуме ЦК.

Hавiны
Адзіны кандыдат ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта: хто ён? СТРЫМ
2020.01.27 10:54

27 студзеня шэраг апазіцыйных структураў (Рух «За Свабоду», АГП, БСДП, партый БХД і БНФ) правялі супольную прэс-канферэнцыю, на якой абвясцілі пра пачатак працэдуры абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Агульны кандыдат будзе абраны паводле чатырох складнікаў: галасавання пад час паездак у рэгіёнах (30 балаў), галасавання ў інтэрнэце (30 балаў), галасавання на выніковым Кангрэсе дэмсілаў (30 балаў). Яшчэ 10 балаў падтрымкі размяркуюць паміж удзельнікамі структуры, якія арганізуюць працэдуру.

Прыняць удзел у праймарыз можна як ад рэспубліканскай арганізацыі, так і прадставіўшы наяўнасць каманды з 200 актывістаў. Кожны з удзельнікаў робіць унёсак у эквіваленце 500 еўра для арганізацыі праймарыз. Сродкі ідуць на паездкі па рэгіёнах, арганізацыю Кангрэсу дэмакратычных сіл і стварэнне платформы для галасавання.

Hавiны
«Пул Первого» пракаментаваў праймарыз апазіцыі: Сумна будзе
2020.01.28 19:12

Кожны прэтэндэнт павінны выступаць за незалежную Беларусь і супраць дыктатуры, за абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзянаў, за выхад Беларусі з АДКБ, скасаванне дамовы аб саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі і вывад замежных ваенных аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі, за развіццё беларускай мовы і культуры, за добрасуседскія раўнапраўныя стасункі з ЕЗ, ЗША, Расеяй і іншымі краінамі. Адзіны кандыдат таксама лічыць недапушчальным умяшанне вонкавых сілаў ва ўнутраныя справы Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў