Антынаркатычнае заканадаўства перагледзяць у бок змякчэння


Паслабленне ў беларускім заканадаўстве па некаторых відах наркатычных злачынстваў плануецца разгледзець у парламенце. Гэтае пытанне будзе на павестцы дня 13 чэрвеня, паведамілі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

«Уваходзілі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку і «Маці 328», і сваякі іншых асуджаных, мы іх не дзялілі. Усіх запрашалі, яны сумесна ўдзельнічалі ў нашай працы. Удзельнічалі ў працы і прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, ААН, навукоўцы, праваахоўнікі, эксперты. Гэта значыць, мы ўсебакова разглядалі гэтае пытанне», – заявіў сябра пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Васіль Чакан.

Тэндэнцыя да зніжэння злачынстваў у гэтай сферы паказала, што падыходы да пакарання можна адкарэктаваць. Чакаецца, што ніжні парог пакарання будзе зніжаны на два гады. Для рэалізатараў будзе прадугледжана адказнасць не ад 5, а ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Для групаў, службовых асобаў і тых, хто чыніць злачынства не ў першы раз – не ад 8, а ад 6 да 15 гадоў. Гэта дазволіць прымяняць пакаранне індывідуальна і дыферэнцыравана.

Аб’ектыў
Актывісткі Руху маці 328 праводзяць малебны пад сценамі калоніяў
2019.06.06 22:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў