Антыкарупцыйныя пратэсты ў Расеі. Навальнага затрымалі ў пад’ездзе

У Дзень Расеі апазіцыянер Аляксей Навальны і ягоная каманда зладзілі антыкарупцыйныя мітынгі ў двух сотнях гарадоў.

Наўпроставая трансляцыя вялася таксама на youtube-канале Міхаіла Хадаркоўскага.

17:34. «Дождь» са спасылкай на «ОВД-Инфо» паведамляе, што ў Маскве затрымалі каля 600 асобаў, у Пецярбургу – 300.

17:16. Так было ў Новасібірску:

16.50. У Маскве затрымалі больш за 400 асобаў, паведамілі тэлеканалу «Дождь» у «ОВД-Инфо», у Санкт-Пецярбургу затрымалі больш за 300 асобаў, паведамляе выданне «Фонтанка» са спасылкай на дадзеныя гарадскога ўраду.

16:23. Відэа затрыманняў на Марсавым полі ў Санкт-Пецярбургу:

#требуемответов #димонответит

Post udostępniony przez ⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀ Андрей В. Мальцев (@malzev)

16:14. У Маскве на Пушкінскай сілавікі ўжылі дручкі, перадае карэспандэнт тэлеканалу «Дождь».

15:58.

15:15 Гэта Санкт-Пецярбург. Там затрымалі гіганцкую качку.

14:51 У сталіцы Расеі каля 100 затрыманых. У Піцеры ўжо 150.

Масква. 12 чэрвеня 2017 г. Фота: REUTERS/Tatyana Makeyeva
Масква. 12 чэрвеня 2017 г. Фота: REUTERS/Maxim Shemetov

14:39 У Маскве таксама затрыманні.

Фота: Марыя Карпухіна. tvrain.ru

14:36 У Санкт-Пецярбургу каля 100 затрыманых.

13:34 Аляксея Навальнага затрымалі ў пад’ездзе ягонага дому. У студыі штабу апазіцыйнага палітыка выключылі святло. Пазней трансляцыя аднавілася.

13:18 Кароткі відэаагляд акцыяў у расейскіх рэгіёнах ад @meduzaproject.

13:03 «Калі чалавек прыйдзе з плакатам палітычнага зместу або будзе выкрыкваць лозунгі, ён 100% патэнцыйны «кліент» паліцэйскіх», – сказаў у эфіры «Эхо Москвы» кіраўнік дэпартаменту рэгіянальнай бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі Масквы Уладзімір Чэрнікаў.

12:43 Арганізатара акцыі пратэсту ў Махачкале Марата Ісмаілава завезлі ў міліцыю і ўзялі распіску аб «нездзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў», піша выданне «Кавказский узел».

12:23 У Нарыльску затрымалі 10 удзельнікаў акцыі, паведамляе @OvdInfo.

12:13 Крэатыў у Краснаярску.

12:12 Санкт-Пецярбург.

12:00 Прэмʼер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў віншуе з Днём Расеі. Чытайце каментары пад твітам.

11:41 Да піцерскага каардынатара арганізацыі «Открытая Россия» Андрэя Піваварава прыйшлі паліцыянты.

11:26 Паводле tvrain.ru у цэнтр Масквы сцягваюць аўтазакі і бронетэхніку.

11:20 У Новасібірску ў маршы ўзялі ўдзел каля 4000-5000 асобаў.

11:18 Омск live. Трансляцыі з акцыяў у «Periscope».

10:59 Антыкарупцыйнае шэсце ва Улан-Удэ.

10:47 Паўднёва-Сахалінск.

10:43 Мэр Масквы Сяргей Сабянін павіншаваў расейцаў з Днём Расеі.

Масква now.

Фота: tvrain.ru

10:41 Маскоўская паліцыя засцерагае, што «любыя правакацыйныя дзеянні з боку пратэстоўцаў будуць расцэньвацца як пагроза грамадскаму парадку».

10:33 Нарыльск.

10:30 У Новасібірску каля 3000 удзельнікаў акцыі.

10:13 У Маскве паліцыя ўжо рыхтуецца да акцыі.

09:52 Уладзівасток.

Тем временем во Владивостоке #12июня

Post udostępniony przez Юрий (@khafizovyuriy)

Ва Уладзівастоку аднаго з удзельнікаў антыкарупцыйнага мітынгу аблілі зялёнкай.

Newsvl.ru піша, што каля 20 удзельнікаў акцыі затрымалі.

09:47 Новасібірск.

09:45 У Хабараўску, Барнауле, Новасібірску і дзясятках іншых гарадоў акцыі ўжо пачаліся. А 14:00 пачнецца шэсце ў Маскве.

Фота: @kosaretskii. Горад Барнаул.

09:43 У Казані мясцовыя ўлады дазволілі мітынг а 07:00. Вось колькі прыйшло людзей. Арганізатара мітынга затрымалі, паведамляе zona.media.

26 сакавіка антыкарупцыйныя акцыі прайшлі ў 84-ох расейскіх гарадах. Тады расейскія праваахоўнікі затрымалі каля 2000 асобаў. На акцыі выйшлі ад 30 000 да 90 000 чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Hавiны