Ангела Мэркель застанецца канцлерам Нямеччыны


Партыйны альянс ХДС/ХСС на чале з дзейным канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель перамагае на выбарах у нямецкі парламент з 32,5%. Гэта азначае, што Мэркель захавае пасаду канцлера пасля выбараў.

Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны на чале з Марцінам Шульцам атрымлівае на выбарах каля 20%. Шульц і яго прыхільнікі ўжо заявілі, што партыя не будзе ўдзельнічаць у кааліцыі ў парламенце і мае намер сысці ў апазіцыю.

У бундэстаг таксама ўпершыню праходзіць правая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая выступае за больш жорсткую міграцыйную палітку, адмову ад еўра і адмену санкцый супраць Расеі.

Усяго ў бундэстаг праходзяць шэсць партый, у тым ліку Свабодная дэмакратычная партыя (10%), «Левыя» і «Зялёныя» (па 9%).

Па выніках выбараў будзе сфармаваны новы ўрад Нямеччыны. Пры гэтым ні адна з партый не набірае большасці, неабходнага для фармавання кабінета.

Канчатковыя вынікі выбараў стануць вядомыя ў панядзелак.

 

ІІ, belsat.eu; паводле Бі-бі-сі. Фота – AFP

Стужка навінаў