Ангела Мэркель не мае намеру шукаць сабе пераемніка ў ХДС


Пасля заявы пра адмову вылучацца на пасаду старшыні Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС), канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель адзначыла, што кіраўніка партыі абяруць падчас з’езду ў Гамбургу 7-8 снежня сёлета.

«Цяпер гэта адкрыты працэс. Мой палітычны досвед навучыў мяне, што ў пытанні пошуку пераемніка ўмешвацца не варта, гэта ніколі не мела поспеху. Я буду прытрымлівацца гэтага правіла», – сказала канцлер журналістам у Берліне, паведамляе Інтэрфакс.

Паводле яе слоў, на пасаду лідара партыі будуць прэтэндаваць розныя людзі. Пры гэтым Ангела Мэркель пераканана, што яе рашэнне ніяк не будзе ўплываць на яе вонкавую палітыку краіны.

«Пазіцыі ў міжнародных перамовах не зменяцца. Наадварот, можна сказаць, што ў мяне з’явілася больш часу для таго, каб засяродзіцца на задачах кіраўніка ўрада», – адзначыла палітык.

Цяперашні тэрмін паўнамоцтваў Мэркель пачаўся напрыканцы 2017 году, Мэркель плануе працаваць да канца тэрміну.

Hавiны
Ангела Мэркель больш не хоча быць канцлерам Нямеччыны
2018.10.29 15:52

СК, belsat.eu

Стужка навінаў