Андрэй Курэйчык намінаваны на адну з галоўных расейскіх кінапрэміяў


16 студзеня журы агучыла намінантаў на прэмію «Залаты арол» за заслугі ў галіне расейскага кінематографу і тэлебачання. Сярод намінантаў – беларус Андрэй Курэйчык: яго адзначылі ў катэгорыі «Лепшы сцэнар» за працу над фільмам «Движение вверх».

Курэйчык працаваў над сцэнаром да фільма супольна з Мікалаем Куліковым, піша TUT.BY. Фільм выйшаў у сусветны пракат у студзені летась і стаў адным з самых касавых фільмаў у гісторыі расейскага кіно.

Цырымонія ўручэння прэміі «Залаты арол» адбудзецца 25 студзеня сёлета. На званне лепшы фільм змагаюцца карціны «Вайна Ганны» Аляксея Фядорчанкі, «Рух угору» Антона Мегердзічава, «Гісторыя аднаго прызначэння» Аўдоцці Смірновай, «Лёд» Алега Трафіма і «Спітак» Аляксандра Ката.

Hавiны
Драма «Движение вверх» па сцэнары беларуса Андрэя Курэйчыка б’е рэкорды ў расейскім пракаце
2018.01.17 11:26

СК, belsat.eu

Стужка навінаў