[/vc_column_text]
РІСД зʼяўляецца аналітычным цэнтрам, які працуе на Адміністрацыю прэзідэнта Расеі ды іншыя інстытуты ўлады ў Расеі. МГІМО лічыцца элітарным расейскім ВНУ ў якім рыхтуюць дыпламатаў.
У сваёй прамове кіраўнік РІСД Рашэтнікаў спасылаецца на пастанову ЦК ВКП(б) ад 1926 г. «Пра стварэнне беларускай мовы» [belsat.eu не ўдалося знайсці гэтую пастанову]. Паводле расейскага аналітыка, дзякуючы гэтай пастанове паўстала беларуская мова.
«Разумееце? 1926 года. Гэтай мове, выходзіць, 90 гадоў. Вось гэтая бомба, якая была закладзена тады, яна цяпер выбухнула, і працягваюць выбухаць маленькія бомбачкі. Гэта вельмі непакоіць усіх нас, я мяркую, і нашае кіраўніцтва… Увага цяпер адцягнутая Сірыяй ці Украінай, прыходам да ўлады Трампа, забываюць пра Беларусь. Нельга забываць – гэта гістарычная частка вялікай Расеі, вялізнай Расеі, гэта частка нашага народа… Пра што яны думаюць? [беларуская ўлада. – belsat.eu] Аддаліцца ад Масквы і аддацца камусьці іншаму – вось што атрымліваецца», – разважае Рашэтнікаў.
На жаль, аўтар відэа не апублікаваў усю прамову кіраўніка РІСД (у сеціве зʼявілася толькі змантаваная версія).
У другой частцы відэа эксперт з Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў МГІМО распавядае пра спосаб дэстабілізацыі Украіны.
«Нашая авіяцыя і дальнабойныя сістэмы павінны дапамагчы арміі Данбасу. Фактычна сірыйскі варыянт, калі будзе знішчаная вайсковая інфраструктура Украіны: сістэма сувязі, супрацьпаветраная абарона, цяжкія ўзбраенні. Пасля гэтага рушаць войскі Данбасу, якія пры дапамозе лёгкай зброі зачысцяць рэшткі ўкраінскага войска. Пасля гэтай аперацыі рэжым пачне сыпацца», – мяркуе эксперт.
ЮВ, belsat.eu