Амерыканцы дзівіліся, навошта мільянеру працаваць дыпламатам. Цікавыя факты пра Генадзя Бураўкіна


Беларускаму паэту і пісьменніку, дзяржаўнаму дзеячу Генадзю Бураўкіну сёння споўніўся б 81 год. Глядзіце відэаграфіку Belsat.eu, каб даведацца пра ягоную працу на карысць беларушчыны.

– Галоўны рэдактар часопісу «Маладосць»

– 12 гадоў узначальваў Дзяржтэлерадыё БССР

– Пятро Машэраў казаў Бураўкіну: «Я не магу падтрымаць цябе ў справе беларушчыны афіцыйна з трыбуны, бо мяне тут жа здымуць. Але ты рабі справу. Чыноўнікі ведаюць, што ў цябе за спіной стаю я, і яны не насмеляцца табе замінаць»

– Дамогся беларусізацыі Беларускага тэлебачання

– Паспрыяў выхаду на «Беларусьфільме» стужкі пра Слуцкі збройны чын

– Генадзя Бураўкіна знялі з пасады за эфірны час для лідараў БНФ

– Амерыканцы дзівіліся, навошта мільянеру працаваць дыпламатам, пасля таго, як даведаліся, што ягоную

«Калыханку» штодня граюць на тэлебачанні

– Адзін з ініцыятараў прыняцця Закону аб мовах

– Старшыня Таварыства беларускай мовы

– Быў старшынём Дарадчай рады «Белсату»

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў