Грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у незаконным перасячэнні мяжы паміж Мексікай і ЗША, параніў амерыканскі памежнік. Пра гэта паведамляе Памежна-мытная служба ЗША.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары 14 лістапада паводле мясцовага часу на ўсход ад Люквіла, штат Арызона. Калі расейца паспрабавалі затрымаць, адбылася фізічная сутычка, і памежнік стрэліў з агнястрэльнай зброі, патрапіўшы ў падазраванага.
Пацярпелага даставілі верталётам у лякарню гораду Фінікс. Яго жыццю нічога не пагражае.
Памежнік не атрымаў сур’ёзных раненняў у сутычцы.
Генеральнае консульства Расеі ў Г’юстане паведамляе, што затрыманы знаходзіцца ў больніцы гораду Гуд’ер.
Вечером 14 ноября на границе США и Мексики в шт.Аризона при пересечении границы был ранен гражданин России. В данный момент он находится в больнице в г.Гудиер, шт.Аризона. Генконсульство находится в контакте с полицией штата и намерено получить консульский доступ к пострадавшему. pic.twitter.com/iLBLPGif87
— Russia in Houston (@RusCons_TX) November 15, 2019
Парушальніку 37 гадоў, яго клічуць – Яўген Глушчанка, піша РИА «Новости».
МГ belsat.eu