Амерыканская нафта для Беларусі прыбудзе ў Клайпеду ўжо сёння

Прыбыццё танкера з амерыканскай нафтай для Беларусі ў літоўскую Клайпеду чакаецца ўвечары 5 чэрвеня. Пра гэта піша БелТА.

«Танкер з амерыканскай нафтай ужо на падыходзе. Прыбыццё ў Клайпеду чакаецца сёння ўвечары», – паведаміў прэс-сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Танкер выйшаў з порта ў Тэхасе 16 траўня. Транспартаванне нафты чыгункай з клайпедскага порту на завод «Нафтан» у Наваполацку зойме каля 1,5 тыдні.

Беларусь пачала купляць амерыканскую нафту

Раней заяўлялася, што пакупка амерыканскай нафты – гэта частка дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц забеспячэння і забеспячэнне ўстойлівай працы беларускай нафтаперапрацоўчай прамысловасці.

МГ belsat.eu

Hавiны