Амерыканская кампанія забараніла беларусам удзельнічаць у турнірах па гульні Fortnite


Амерыканская кампанія Epic Games забараніла гульцам з Беларусі і шэрагу іншых краінаў свету ўдзельнічаць у турнірах па камп’ютарнай гульне Fortnite. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.

Як адзначаецца ў пункце 3.6.1 афіцыйных правілаў, у турніры забараняецца ўдзельнічаць фізічным асобам, што пражываюць на тэрыторыі Беларусі, ЦАР, Крыму, ДР Конга, Кубы, Эрытрэі, Гвінеі-Бісаў, Ірану, Іраку, Лівану, Лівіі, КНДР, Мʼянмы, Самалі, Судану і Сірыі. Чаму менавіта гэтыя дзяржавы і тэрыторыі трапілі пад забарону – не ўдакладняецца.

Як паведамляе cybersport.ru, у кастрычніку Epic Games анансавала турнір Fortnite Champions Series з прызавым фондам у $ 5 млн.

Колькі ўсяго гульцоў з Беларусі сутыкнуліся з забараной на ўдзел у турніры невядома. Расейскі кіберспартовы клуб Virtus.pro, які планаваў накіраваць на турнір беларускага гульца Артура 7ssk7 Кюршына, цяпер вядзе перамовы з Epic Games, каб удакладніць усе нюансы абмежаванняў.

Fortnite – кампʼютарная гульня ў жанры сімулятара, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Epic Games сумесна з польскай студыяй People Can Fly.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў