Амбасадар РФ у Беларусі: Развязанне нафтагазавых пытанняў знойдуць найбліжэйшым часам


Амбасадар РФ у Менску Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што Расея і Беларусь могуць знайсці аптымальныя рашэнні па нафтагазавых пытаннях у найбліжэйшы час. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Нягледзячы на ​​пэўныя адрозненні ў падыходах бакоў, аптымальныя рашэнні, якія задаволяць партнёраў, павінны быць знойдзены найбліжэйшым часам, што таксама пацвердзіць маштаб і практыку двухбаковага ўзаемадзеяння ў нафце і газе», – адзначыў ён.

Hавiны
«Пытанне не ў «можна ці нельга», а ў цане». Хто гатовы імпартаваць нафту ў Беларусь?
2020.01.16 18:08

Мезенцаў таксама заявіў, што расейскі бок улічыць запыт Беларусі і гатовы кампенсаваць шкоду, нанесеную ў летась беларускім НПЗ у выніку паставак няякаснай сыравіны.

«У адпаведнасці з запытам і дакументальна пацверджанымі стратамі, панесенымі беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі ў сувязі з пастаўкамі няякаснай нафты ў 2019 годзе, расейскі бок гатовы кампенсаваць шкоду. Такая пазіцыя і ў гэтым выпадку паказвае прыхільнасць саюзніцкім адносінам», – адзначыў ён.

  • Скандал вакол паставак няякаснай нафты пачаўся 19 красавіка 2019 года. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з Расеі. З улікам гэтага 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў. 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання. Паводле падлікаў расейскага выдання «Ведомости», агульная шкода Беларусі ад няякаснай расейскай нафты склала ад $ 271,3 млн да $ 435,3 млн. Беларускія ўлады разлічвалі атрымаць кампенсацыю за брудную нафту яшчэ цягам 2019 года, аднак гэтага не адбылося. 20 студзеня 2020 года пра тое, што Менск і Масква дасягнулі пагаднення ў падыходах і методыцы кампенсацыі стратаў за брудную нафту заявілі ў Савеце Міністраў Беларусі.
  • З 1 студзеня 2020 года Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новых кантрактаў. Беларускія НПЗ працягвалі працаваць, але загрузку вытворчых магутнасцяў знізілі да тэхналагічнага мінімуму. У звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў. 4 студзеня пастаўкі нафты на беларускія НПЗ аднавіліся – дамоўленасць была дасягнутая з кампаніямі алігарха Міхаіла Гуцэрыева, які сябруе з Лукашэнкам. Аднак Менск дагэтуль не дасягнуў дамоўленасцяў з асноўнымі расейскімі нафтавымі дзяржкампаніямі, а кампаніі Гуцэрыева, паводле экспертаў, здольныя паставіць Беларусі ў 2020 годзе толькі каля 3 мільёнаў тонаў нафты (пры тым, што беларускі бок планаваў закупіць 24-25 млн). 21 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь мусіць імкнуцца да таго, каб толькі 30-40 % нафты купляць у Расейскай Федэрацыі. «Адсоткаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і адсоткаў 30 праз Украіну – правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расея пагодзіцца з гэтым», – сказаў ён.
  • У газавым пытанні афіцыйны Менск патрабуе ад Масквы зніжэння цаны да ўзроўню Смаленскай вобласці. У Крамлі адзначаюць, што без вырашэння пытанняў саюзнага будаўніцтва (у тым ліку стварэння наднацыянальных органаў) Беларусь можа не разлічваць на такі сцэнар. 24 снежня Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю «Эхо Москвы», што Расея наагул хоча павысіць кошт газу для Беларусі ў 2020 годзе да $ 152 за тысячу кубаметраў (у 2019-м было $ 127 за тысячу кубаметраў). Пакуль Беларусь і Расея дамовіліся пра цану на газ толькі на студзень і люты – яна засталася на ўзроўні 2019 года.
Аб’ектыў
Яраслаў Раманчук пра шанец Беларусі да энергетычнай незалежнасці
2020.01.21 22:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў