Амбасадар Расеі Мезенцаў паабяцаў узяць некалькі ўрокаў па беларускай мове

Падчас адкрыцця бюста Аляксандру Пушкіну ў Берасці амбасадар Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў паабяцаў, што пачне вывучаць беларускую мову. У прыватнасці дыпламат адзначыў, што мае намер узяць некалькі ўрокаў, піша tut.by.

«Пакуль я не пачаў вывучаць беларускую мову. Але вызначыўся з тым, што як мінімум 5-7 урокаў я абавязаны ўзяць, каб зразумець, як арганізавана, як кіруецца беларуская мова, якія спражэнні, склоны, якія ёсць адрозненні і падабенства з беларускай мовай», – растлумачыў расейскі пасол Дзмітрый Мезенцаў.

Кіраўнік дыппрадстаўніцтва таксама адзначыў, што ўжо зрабіў сабе візітоўкі на беларускай мове.

Мітрапаліт Павел гатовы адкрываць беларускамоўныя цэрквы, але не хапае вернікаў

Яшчэ адзін прадстаўнік Расеі ў Беларусі праваслаўны мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, які ў снежні 2013 года быў пераведзены з расейскай Разані ў Беларусь, распавёў, што так і не пачаў вучыць беларускую мову.

Іерарх адзначыў, што не бачыць «вострай неабходнасці» вывучаць беларускую мову, бо ў Беларусі ёсць дзве дзяржаўныя мовы і ўсе «адно аднаго разумеюць».

Першыя назіранні за перапісам насельніцтва: дзе «перапісваемся», і якая мова родная?

 

СК belsat.eu

Hавiны