Амбасадар Ірану: мы гатовыя прадаваць Беларусі нафту па цане «нават ніжэй за сусветную»


Амбасадар Ірану ў Менску Саід Яры ў інтэрв’ю sputnik.by заявіў, што Тэгеран гатовы пастаўляць Беларусі нафту «па прымальнай цане, гэта значыць можа нават ніжэй за сусветныя каціроўкі». Паводле дыпламата, гэтае пытанне «чыста эканамічнае».

Амбасадар адзначыў, што Іран зʼяўляецца экспарцёрам нафты і «гэта натуральна, калі мы і з Беларуссю таксама будзем гаварыць аб пастаўках нафты».

«Гэта чыста камерцыйны пытанне. Мы гатовыя забяспечыць патрэбнасць беларусаў у нафты і нафтахімічнай прадукцыі», – адзначыў дыпламат.

Саід Яры нагадаў, што з Ірана ў Беларусь раней ужо ажыццяўляліся пробныя пастаўкі партыяў нафты.

«Я думаю, не трэба глядзець на гэтае пытанне з пункту гледжання палітыкі. Калі нашыя беларускія сябры зацікаўлены ў гэтых пастаўках, мы гатовыя весці перамовы. І мы гатовыя прадаваць сыравіну па прымальнай цане, гэта значыць можа нават ніжэй за сусветныя каціроўкі. Гэта залежыць ад рашэння ўрада Беларусі, ці гатовы ён купіць у нас нафту», – падкрэсліў амбасадар.

Аб’ектыў
Лукашэнка плануе зарабіць на іранскай нафце?
2018.08.02 21:24

«Для нас няма перашкодаў. Мы цалкам гатовыя. І я яшчэ раз падкрэсліваю, што гэта чыста камерцыйны, эканамічны пытанне. І ў рамках міжнародных і сусветных коштаў, мы гатовыя прадаваць нафту Беларусі», – дадаў ён.

Цікава, што раней 14 лютага было апублікавана інтэрв’ю Саіда Яры агенцтву «Інтэрфакс-Захад». Там дыпламат больш асцярожна выказваецца пра пастаўкі нафты – пра цану ніжэй за сусветную гаворкі не ідзе.

«Як адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафты ў свеце, мы заўсёды шукаем шляхі для яе продажу, а Беларусь зʼяўляецца патэнцыйным пакупніком нафты. Тым больш яна ўжо купляла нафту з Ірана. Мы цалкам гатовыя весці перамовы з беларускім бокам і прадаваць яму нафту. Але гэта чыста камерцыйны пытанне», – падкрэсліў Саід Яры.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, дзе збіраецца знайсці замену расейскай нафце
2020.02.14 15:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў