Амбасадар Беларусі ў РФ Уладзімер Сямашка падчас онлайн-канферэнцыі, якая была прысвечана стасункам Беларусі і Расеі.
Фрагмент выступу Сямашкі выклаў у інтэрнэт Politnavigator.
«Я павінен нагадаць, што прэзідэнты нашых краінаў яшчэ ў канцы 2018 году ў Крамлі дамовіліся, што без усялякіх сумневаў быць Саюзнай дзяржаве Расеі і Беларусі. І не проста быць, а развівацца мусіць. Таму прынялі прынцыповае рашэнне, што тая дамова, якая была падпісана яшчэ 8 снежня 1999 года – гэта нармальная дамова і мы яе павінны поўнасцю выканаць.
Нават тыя глабальныя задачы, якія стаяць перад намі: аж да таго, што адзінае падатковае заканадаўства, адзіны мытны кодэкс, адзіная, у рэшце рэшт, магчыма, валюта, з адзіным эмісійным цэнтрам. Пры ўмове, што хоць мы і розныя паводле памеру краіны, мы павінны аднолькава кіраваць», – заявіў Сямашка.
Амбасадар нагадаў, што тады, у канцы 2018 года, была створана беларуска-расейская працоўная група, якая распрацавала 31 «дарожную мапу». Паводле Сямашкі, 28,5 з іх была ўзгодненыя. Пытанні заставаліся толькі па нафце і газу.
ІІ belsat.eu