Амбасадар Беларусі ў Азербайджане абмеркаваў з Аліевым ягоны візіт у Менск


14 лістапада прэзідэнт Азербайджану сустрэўся з амбасадарам Беларусі Генадзем Ахрамовічам, паведамляе azerbaijan.mfa.gov.by.

На сустрэчы абмяркоўваліся «перспектывы развіцця двухбаковых адносінаў» і будучы візіт кіраўніка Азербайджану ў Менск.

Візіт Ільхама Аліева таксама абмяркоўваўся 12 лістапада на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з амбасадарам Азербайджану ў Беларусі Латыфам Гандзілавым. Візіт запланаваны на пачатак наступнага тыдня.

Ільхам Аліеў прыязджаў у Менск у 2006, 2009, 2012 і 2015 гадах. Апошні раз Аліеў сустракаўся з кіраўніком Беларусі ў лістападзе 2016 года ў Баку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў