Амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі лічыць «непрымальнымі» масавыя затрыманні, якія адбыліся ўвечары 19 чэрвеня па ўсёй краіне падчас акцыяў салідарнасці.
Адпаведная заява была размешчана ў афіцыйным Twitter-акаўнце амбасады.
Сённяшнія масавыя затрыманні журналістаў і мірных дэманстрантаў па ўсёй Беларусі з'яўляюцца непрымальнымі. Вялікабрытанія заклікае ўрад Беларусі паважаць права на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць усіх адвольна затрыманых.
— UK in Belarus ???? (@UKinBelarus) June 19, 2020
«Сённяшнія масавыя затрыманні журналістаў і мірных дэманстрантаў па ўсёй Беларусі зʼяўляюцца непрымальнымі. Вялікая Брытанія заклікае ўрад Беларусі паважаць права на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць усіх адвольна затрыманых», – падкрэсліваецца ў заяве.
Нагадаем, паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, увечары 19 чэрвеня па ўсёй Беларусі падчас акцыяў салідарнасці былі затрыманыя больш за 100 чалавек (удзельнікі «жывых ланцугоў», журналісты і проста мінакі).
ІІ belsat.eu