Амбасада РФ хацела ўручыць прэзідэнту Эстоніі крымскае шампанскае, але яна адмовілася


Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд.
Фота: Madis Veltman/Scanpix Baltics

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд адмовілася прымаць у падарунак ад пасольства Расеі крымскае шампанскае, паведамляе «Eesti Ekspress».

Эстонскае выданне паведамляе, што амбасада накіравала Кальюлайд кветкі, шакалад і бутэльку крымскага шампанскага з нагоды яе 50-годдзя. Кветкі і шакалад былі прынятыя, а шампанскае адпраўлена назад.

У сакавіку 2018 года кіраўнік Міністэрства замежных спраў Эстоніі Свен Міксэр заявіў, што Эстонія асуджае арганізацыю выбараў прэзідэнта Расеі ў акупаваным Крыме і не прызнае іх вынік.

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў