Амбасада Расеі ў Беларусі запытала інфармацыю ў беларускага боку ў сувязі з заяваю КДБ Беларусі пра затрыманне грамадзяніна Расеі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным Twitter-акаўнце дыпламатычнага прадстаўніцтва.
«Пацверджанне па гэтым факце пакуль не атрыманае», – адзначылі ў ведамстве.
Гаворка ідзе пра «грамадзяніна Расейскай Федэрацыі «К», які быў затрыманы пры перадачы хабару генеральнаму дырэктару кампаніі «Белтэлекам» Сяргею Сівадзедаву.
Што датычыць «прадстаўніка расейскай камерцыйнай структуры «Г», якога затрымалі за хабар намесніку дзяржсакратара Савету бяспекі Беларусі Андрэю Уцюрыну, у амбасадзе падкрэслілі, што такая фармулёўка «не з’яўляецца пацвярджэннем наяўнасці ў яго расейскага грамадзянства».
МГ belsat.eu