Амбасада Расеі: за хабар у Беларусі затрыманыя трое расейцаў


Амбасада Расеі атрымала афіцыйнае паведамленне ад Міністэрства замежных справаў Беларусі пра затрыманне беларускім КДБ трох грамадзянаў РФ, якіх падазраюць у даванні хабару (ч. 2 арт. 431 Крымінальнага кодэксу). Як распавялі карэспандэнту belsat.eu у амбасадзе, у паведамленні МЗС Беларусі не ўдакладняецца, што затрыманыя праходзяць па эпізодах, звязаных з апошнімі гучнымі затрыманнямі ў Менску.

Аб’ектыў
Зніклы ахоўнік Лукашэнкі знайшоўся ў СІЗА КДБ
2019.05.04 21:57

Дыпламаты накіравалі запыт у кампетэнтныя беларускія органы адносна доступу консульскіх супрацоўнікаў да гэтых расейскіх грамадзянаў.

Імёны затрыманых вядомыя, але вырашана пакуль іх не называць.

«Дзе працуюць, у якой сферы занятыя, мы не ведаем. Для гэта і просім консульскі доступ, каб высветліць усе абставіны справы», – распавялі ў прэс-службе дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Атрымаць адказ на свой запыт, у амбасадзе спадзяюцца бліжэйшым часам.

Hавiны
Амбасада Расеі занепакоілася затрыманнем у Беларусі расейца К
2019.05.04 20:45

4 траўня КДБ паведаміў пра затрыманне намесніка дзяржсакратара Савету бяспекі Беларусі і экс-кіраўніка аховы Аляксандра Лукашэнкі Андрэя Уцюрына падчас атрымання $ 148 600 ад «прадстаўніка расейскай камерцыйнай структуры «Г» за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Рэспубліцы Беларусь».

Таксама ў Камітэце дзяржбяспекі распавялі пра «грамадзяніна Расейскай Федэрацыі «К», які быў затрыманы пры перадачы хабару генеральнаму дырэктару кампаніі «Белтэлекам» Сяргею Сівадзедаву.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў