Амаль 500 тысяч «дармаедаў» атрымаюць у кастрычніку «лісты шчасця»


Беларусы, якія трапілі ў базу «не занятага ў эканоміцы насельніцтва», ужо ў кастрычніку павінныя будуць плаціць за газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне паводле «эканамічна абгрунтаваных тарыфаў», піша tut.by.

Колькі дакладна беларусаў уключылі ў базу «не занятага ў эканоміцы насельніцтва» і колькі з іх ужо атрымліваюць пацяжэлыя жыроўкі – не вядома. Але са студзеня бягучага году «дармаеды» аплочваюць гарачае водазабеспячэнне паводле поўных тарыфаў.

Hавiны
Стала вядома, каго дзяржава залічыць у «дармаеды» паводле Дэкрэту №1
2018.04.05 18:11

Раней міністр працы Ірына Касцевіч распавяла, што ў Беларусі налічылі каля паўмільёна асобаў «не занятых у эканоміцы». Але адкуль знайшлі столькі «дармаедаў» і хто патрапіў у гэтую базу, міністр не ўдакладняла.

Пры гэтым у Мінпрацы, агучваючы агульную колькасць «дармаедаў», не тлумачылі, ці ўключаюць у іх лік бацькоў дзяцей да 7 гадоў і тых, у каго ёсць прысядзібныя і сельскагаспадарчыя ўчасткі.

Hавiны
Ужо ў лютым дармаеды атрымаюць першыя жыроўкі з павялічанымі каштарысамі
2019.01.20 15:53

Журналісты пацікавіліся ў ведамстве, колькі цяпер чалавек уключана «у базу не занятага ў эканоміцы насельніцтва» і колькі беларусаў атрымалі жыроўкі на аплату жыллёва-камунальных паслугаў паводле поўных тарыфаў.

Але ў ведамстве спаслаліся на закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» і паведамілі, што «інфармацыя паводле запыту не можа быць прадстаўлена, бо дзеля яе атрымання патрабуецца правядзенне аналітычнай працы, непасрэдна не звязанай з абаронай вашых правоў і законных інтарэсаў (правоў і інтарэсаў журналіста. – Заўвага.)».

Раней, паводле прагнозаў Мінпрацы агучвалася, што пад дзеянне Дэкрэту №1 могуць патрапіць каля 250 тысяч беларусаў. Цягам першага паўгоддзя заканадаўства ў гэтай справе дапрацоўвалі. Былі ўнесеныя некаторыя змены.

Аб’ектыў
Дармаеды заплацяць за ўсё?
2018.04.30 21:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў