Аляксандру Кабанаву далі 15 содняў арышту

17 чэрвеня прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай, блогера Аляксандра Кабанава суд Берасцейскага раёну арыштаваў на 15 содняў. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34 КоАП), паведамляе ПЦ «Вясна».

Кабанава затрымалі яшчэ 15 чэрвеня і на ноч змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Берасці, дзе ён прабыў да суду. На паседжанні наступнага дня ён заявіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе адваката і таму суддзя Сяргей Маручак абвясціў перапынак 17 чэрвеня.

Блогера вінавацяць за выступ падчас «кармлення галубоў» у Берасці 7 траўня.

Адрасу пасля судовага паседжання Кабанава вярнулі назад у ІЧУ. Дагэтуль невядома, ці змог ён сустрэцца са сваім адвакатам, у ізалятары яму прызначылі іншага. У справе не было пратакола затрымання – толькі копія, былі і іншыя хібы. Праз гэта суд вынес прыватнае вызначэнне аб выпраўленні выяўленых істотных працэсуальных парушэнняў.

КА belsat.eu

Hавiны