Алігарх Машэнскі купіў у дзяржавы Баранавіцкі малочны камбінат


Кампанія алігарха Аляксандра Машэнскага «Савушкін прадукт» выкупіла ў Берасцейскага аблвыканкаму 50,6921 % акцыяў статутнага фонду ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат». Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэту па маёмасці.

Сума здзелкі склала 48 294 450 рублёў – гэта амаль $ 22,9 млн.

Здзелка ажыццёўлена ў адпаведнасці з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі ад 23 снежня 2019 года «Аб адчужэнні акцый». Дагавор куплі-продажу акцыяў складзены 27 снежня 2019 года. Грашовыя сродкі ў кошт аплаты акцыяў 30 снежня 2019 года ў поўным аб’ёме паступілі ў абласны бюджэт. І ў гэты ж дзень акцыі Баранавіцкі малочны камбінат быў пераведзены на рахунак пакупніка.

Паводле дамовы, «Савушкін прадукт» абавязаны інвеставаць у камбінат не менш за 10 млн беларускіх рублёў для павелічэння вытворчых магутнасцяў па вытворчасці сыроў паўцвёрдых да 30 тон у суткі на працягу 24 месяцаў з даты заключэння дагавора куплі-продажу акцыяў. Таксама кампанію Машэнскага абавязалі цягам 2020 – 2021 гадоў не скарачаць рабочых на камбінаце і ня паніжаць ім заробак, не змяняць да 2022 года асноўныя віды дзейнасці прадпрыемства. Рэарганізацыя ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», паводле дамовы, магчымая толькі шляхам далучэння да ААТ «Савушкін прадукт».

Восенню 2018 года Машэнскі далучыў да сваёй бізнес-імперыі Бярозаўскі сыраробны камбінат і Аршанскі малочны камбінат.

Hавiны
Кампанія «птушынага караля» Яўгена Баскіна пабудуе ў Магілёве прыватную школу
2019.12.12 13:45

КА belsat.eu

Стужка навінаў