Актывісты будуць патруляваць Курапаты


Грамадскія актывісты, што стаяць на варце ля рэстарацыі «Паедзем, паядзім» у Курапатах, збіраюцца не толькі працягваць пікетаванне, але і патруляваць само ўрочышча.

Пра гэта яны заявілі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай гадавіне курапацкай варты.

Як адзначыў Павел Севярынец у каментары Радыё Свабода, за год сотні чалавек бралі ўдзел у гэтым грамадскім чыне. У сваю чаргу, гэта не мог не заўважыць Лукашэнка, які абвясціў «добраўпарадкаванне» мемарыялу ў Курапатах. Севярынец мяркуе, што за дзеяннямі ўладаў стаіць жаданне схаваць гэтае месца ад грамадства за агароджай.

«Забывацца пра тое, што там дзясяткі тысяч былі забітыя, нельга. Рашэнне праблемы Курапатаў ляжыць у сэрцах беларусаў, а не ў рашэннях ягонай (Лукашэнкі – заўв.) адміністрацыі», – мяркуе палітык.

Актывіст «Маладога фронту» Іларыён Трусаў распавёў, што ў сувязі з частымі выпадкамі вандалізму ў Курапатах яны з паплечнікамі вырашылі патруляваць тэрыторыю ўрочышча. Апошні раз невядомыя раскідалі знічы і кветкі ля мемарыяльнага каменю. Ён таксама звярнуў увагу на бяздзеянне міліцыі, якая дагэтуль не знайшла хуліганаў.

«Дамовіліся, што такія патрулі, як былі ўзімку, калі разбурылі лаву Клінтана, зноў адновім. Дзяжурства будзе скаардынаванае з іншымі арганізацыямі. Будзем усё рабіць паводле закону, але дэталяў сказаць не магу», – паведаміў ён.

Павел Севярынец дадаў, што да Еўрапейскіх гульняў абаронцы Курапатаў збіраюцца падрыхтаваць адмысловыя буклеты на ангельскай мове для іншаземцаў, дзе будзе распавядацца пра месца сталінскіх расстрэлаў і ягонае значэнне для беларускай гісторыі.

Hавiны
Усё, што вядома пра знос крыжоў у Курапатах. Максімальна коратка
2019.04.04 15:16

КА belsat.eu

Стужка навінаў