Актывістка «Страны для жизни» заяўляе, што за ёй сочаць невядомыя

Гарадзенская актывістка «Страны для жизни» і сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Юлія Карначова паведаміла belsat.eu, што за ёй сочаць.

Актывістка знаходзіцца ўдома з двума малымі дзецьмі.

Паводле Карначовай, за ёй сочаць невядомыя людзі на белым мікрааўтобусе, які прыпаркаваны каля дому.

У Горадні за пікет 29 траўня аштрафавалі пенсіянерку і прыхільнікаў Ціханоўскай

25 чэрвеня актывістку аштрафавалі на 540 рублёў за тое, што яна 29 траўня спрабавала перашкодзіць ад’ехаць мікрааўтобусу, у якім знаходзіўся затрыманы відэаблогер Сяргей Ціханоўскі.

МГ belsat.eu

Hавiны