Актывістаў пакаралі штрафам і адміністратыўным арыштам за акцыю на Кастрычнікай плошчы


Першага сакавіка ў Менску распачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі «Свабоду палітвязням», якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менску. У ІЧУ на вул. Акрэсціна ў статусе адміністрацыйна затрыманых у чаканні суда амаль тры дні знаходзіліся Павал Севярынец, Леанід Кулакоў, Мая Навумава і Вольга Мікалайчык.

Толькі першага сакавіка Паўла Севярынца адвезлі ў суд Фрунзенскага раёну, астатніх затрыманых актывістаў – у суд Цэнтральнага раёну, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Севярынца абвінавацілі ў парушэнні артыкулу 23.34 КаАП, а менавіта ў тым, што заклікаў удзельнічаць у акцыі 26 лютага. Суддзя Ганна Буйноўская прызнала палітыка вінаватым і пакарала 10 суткамі арышту.

Кулакоў, Навумава і Мікалайчык атрымалі штрафы памерам 45 базавых велічыняў кожны (1147,5 рублёў).

СК, belsat.eu

Стужка навінаў