«Моладзь БНФ» пратэставала супраць дзедаўшчыны каля Генштабу. Сёння іх судзяць

Пікет актывістаў «Моладзі БНФ» каля будынку Генштаба ў Менску. Фота – ПЦ «Вясна»

Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч правялі ноч на Акрэсціна.

16 кастрычніка трое актывістаў моладзевага крыла Партыі БНФ – Арсень Дзядок, Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч – правялі пікет побач з будынкам Генеральнага штабу на Камсамольскай вуліцы, каб звярнуць увагу на праблему «дзедаўшчыны» ў войску.

Затрыманне актывістаў «Моладзі БНФ». Фота – ПЦ «Вясна»

Акцыя адбылася ў межах грамадскай кампаніі «Білет на той свет», мэта якой – даказаць перавагі кантрактнай службы.

Затрыманне актывістаў. Фота – ПЦ «Вясна»

Міліцыя спыніла акцыю, затрымаўшы ўсіх удзельнікаў.

Дзяніс Мандзік паспеў паведаміць праваабарончаму цэнтру «Вясна», што актывістаў павезлі ў Цэнтральнае РУУС.

Пазней Дзядок напісаў, што яго адпусцілі.

Увечары Партыя БНФ паведаміла, што Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыя правапарушальнікаў на Акрэсьціна, суд будзе заўтра – найхутчэй, у судзе Цэнтральнага раёна.

ДД

Hавiны