Мітынг супраць «формулы Штайнмаера» перад офісам Зяленскага. «Белсат» стрыміць


?СТРИММитинг против «формулы Штайнмайера» перед офисом Зеленского. Подробнее: https://naviny.belsat.eu/ru/news/aktsiya-protesta-protiv-formuly-shtajnmajera-pered-ofisom-zelenskogo-smotrite-strim-belsata/

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Czwartek, 19 września 2019

18 верасня прэс-сакратар Леаніда Кучмы (прадстаўнік Украіны на перамовах у Менску) Дарка Оліфер заявіла пасля чарговых перамоваў па Данбасе ў беларускай сталіцы, што Кіеў не мае «прынцыповых пярэчанняў адносна сутнасці гэтак званай формулы Штайнмаера пра мясцовыя выбары» на акупаваных тэрыторыях.

Мітынг супраць «формулы Штайнмаера» перад офісам Зяленскага.
Фота: Belsat.eu

«Формула Штайнмаера» прадугледжвае, што на часова акупаваных тэрыторыях пад кантролем і пры садзейнічанні АБСЕ адбудуцца мясцовыя выбары. Калі АБСЕ пацвердзіць, што выбары адпавядалі міжнародным стандартам, то ўступіць у сілу заканадаўства аб «асаблівым статусе» гэтых тэрыторыяў. Калі АБСЕ палічыць, што не адпавядае, то «асаблівага статусу» не будзе.

Мітынг супраць «формулы Штайнмаера» перад офісам Зяленскага.
Фота: Belsat.eu

Кіеў пагаджаецца на рэалізацыю гэтага плану толькі ў выпадку выканання наступных умоваў:

  • поўнае спыненне агню;
  • забеспячэнне эфектыўнага маніторынгу спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ на ўсёй тэрыторыі Украіны;
  • вывад з тэрыторыі Украіны ўзброеных фармаваньняў замежных войскаў і вайсковай тэхнікі;
  • развядзенне сілаў і сродкаў уздоўж усёй лініі судакранання;
  • забеспячэнне працы на акупаванай тэрыторыі Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны, украінскіх палітычных партый, медыяў і замежных назіральнікаў;
  • вяртанне кантролю на непадкантрольных Украіне ўчастках расейска-ўкраінскай мяжы;
  • выкананне іншых пунктаў, прадугледжаных украінскім і міжнародным заканадаўствам ды менскімі пагадненнямі.
Мітынг супраць «формулы Штайнмаера» перад офісам Зяленскага.
Фота: Belsat.eu

А 19:00 актывісты сабраліся пад офісам прэзідэнта Украіны, каб выказаць сваю сваю незадаволенасць такім планам урэгулявання ўзброенага канфлікту на Данбасе.

У акцыі каля офісу прэзідэнта Украіны ўзялі ўдзел каля 500 асобаў. Прысутныя казалі пра неабходнасць вывесці расейскія войскі з Данбасу. Некаторыя ўдзельнікі высоўвалі прапановы пазбавіць не некаторы час жыхароў акупаваных тэрыторыяў права галасаваць. Акцыя прайшла спакойна.

Стужка навінаў