Пратэст у Горадні: васьмярых затрымалі, дваіх адпусцілі

У пятніцу, 26 чэрвеня, прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі і арыштаванымі беларусамі.

20:30 Людзі разыйшліся, аўтазакі з’ехалі. У Горадні ціха і спакойна. Агулам падчас акцыі былі затрыманыя 8 чалавек, дваіх адпусцілі з аўтазака амаль адразу. Акцыя скончылася.

20:20 Людзей зноў амаль няма. Час ад часу праязджаюць аўты з БЧБ-сцягамі.

Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

19:52 Зноў перакрылі вуліцы, падагналі аўтазакі. На скрыжаванні вуліц Ажэшкі і Сацыялістычнай затрымалі яшчэ дваіх пратэстоўцаў. Нашыя карэспандэнты кажуць, што затрыманыя ад пачатку хадзілі побач з міліцыянтамі і здымалі ўсё на камеру – магчыма, гэта супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Праз хвіліну затрыманых адпусцілі.

Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

19:46 Людзей няма. Побач з месцам праехаў аўтамабіль, з вакна якога высунулі плакат «Страна для жизни».6:30.

Фота: Belsat.eu

19:35 Плошча Леніна пустая. Затрыманыя трое. Астатнія разыйшліся.

19:31 Людзі перамяшчаюцца на плошчу Леніна. Ідуць каля 20 пікетоўцаў і каля 20 міліцыянтаў. Інфармацыйная група зноў паведамляе ў рупар пра несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Затрыманы яшчэ двое чалавек.

Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

19:20 Пікетоўцы сышлі, на месцы засталіся каля 20 міліцыянтаў. Выйшаў хлопец з плакатам «Стоп таракан». Яго амаль адразу затрымалі міліцыянты.

Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

19:10 Каля 10 чалавек стаяць па вуліцы Ажэшкі. Выйшла інфармацыйная група: міліцыянеры папярэджваюць, што пікет несанкцыянаваны і просяць людзей разыйсціся. Мужчына ў цывільным здымае прысутных на відэа-камеру.

Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

18:30 На месцы падзеяў стаяць 3 аўтазакі, 2 аўтобусы з людзьмі ў цывільным і 2 мікрааўтобусы. Таксама вакол шмат аўтамабіляў міліцыі. Людзей пакуль няма.

Фота: Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

Беларусы па ўсім свеце працягваюць выходзіць на пікеты салідарнасці. Варшава, Беласток, Барсэлона… А 26 чэрвеня адбудзецца пікет салідарнасці ў Горадні.

Усё распачнецца а 19:00. Паводле арганізатараў, людзям прапануюць стаць у ланцужок салідарнасці на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Ажэшка.

Заставайцеся з намі і сачыце за навінамі на сайце.

Hавiны