Актора з «ЛГБТ-міліцыі» аштрафавалі, іншых двух затрымалі да суда


Актор тэатральнай студыі Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта», прызнаны вінаватым у парушэнні арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства і прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 15 базавых велічынь – 367 рублёў, 50 капеек.

Актор быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі яшчэ ў суботу, 8 снежня. Пасля састаўлення пратакола, юнака міліцыянты змясцілі да суда ў ІЧУ. Суд меўся адбыцца 10 снежня. Аднак, суддзя Іван Касцян накіраваў справу на дапрацоўку ў РУУС. Міліцыянты даставілі актора закаваным у кайданкі. Прычым прышпіленыя былі адзін з адным ажно 15 асобаў. На пытанне да міліцыянтаў, навошта гэта робіцца, прагучаў адказ, нібыта з мэтай, каб яны не ўцяклі. Пасля ж рашэнні суддзі, разам са справай у РУУС адвезлі і затрыманага актора.

Hавiны
За ролік пра ЛГБТ-міліцыю затрымалі актора тэатральнай лабараторыі Fortinbras
2018.12.08 14:28

Тым часам на старонцы Беларускага свабоднага тэатру ў Фэйсбуку з’явілася інфармацыя пра затрыманне двух іншых удзельнікаў акцыі:

«Двое іншых студэнтаў Fortinbras затрыманыя да суду і знаходзяцца ў ЦІПе. Суд будзе заўтра, дакладны час невядомы», – адзначаецца ў паведамленні.

6 снежня Свабодны тэатр апублікаваў у сваім «Фэйсбуку» відэа акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта», якая прайшла ў мінулую сераду ў Менску. Студэнты акторскай студыі ў адмысловых мундзірах з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцягу спынялі людзей за «неадпаведны настрой», пыталі аб усмешцы, танчылі і раздавалі свісткі.

«Страшэнны вобраз міліцыянта мае патрэбу ў дэканструкцыі. Мы пераўтварылі страх у каханне. Любы можа быць ЛГБТ, а ЛГБТ часцяком маюць патрэбу ў абароне ад нашага гамафобнага грамадства. Таму мы паказалі міліцыі прыклад і самі стварылі адмысловы дэпартамент па абароне правоў ЛГБТ», – гаворыцца ў анатацыі да відэа.

ВІДЭА
У Менску з’явілася ЛГБТ-міліцыя
2018.12.06 18:18

СК, belsat.eu

Стужка навінаў