Акадэмія кіравання атрымала дазвол на правядзенне сацыялагічных даследаванняў


Акадэмія кіравання прайшла акрэдытацыю ў Камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і атрымала права вывучаць грамадскую думку па актуальных сацыяльна-палітычных пытаннях, якія таксама адносяцца да рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбараў прэзідэнта, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Правядзеннем сацыялагічных даследаванняў у Акадэміі кіравання будзе займацца арганізацыйна-аналітычнае кіраванне.

«Наша каманда ўкамплектаваная прафесійнымі сацыёлагамі, палітолагамі і гісторыкамі, якія маюць багаты вопыт вывучэння грамадскай думкі і падрыхтоўкі інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў. Мы валодаем усімі неабходнымі інтэлектуальнымі і чалавечымі рэсурсамі, якія дазваляюць праводзіць рэспубліканскія, рэгіянальныя і лакальныя сацыялагічныя даследаванні на высокім прафесійным узроўні», – адзначаецца на сайце Акадэміі.

Сацыялагічныя апытанні пад кантролем дзяржавы

Наагул увага да сацыялагічных даследаванняў з боку дзяржавы досыць высокая. Яшчэ ў 2002 годзе Саўмін прыняў пастанову, паводле якой любая арганізацыя, якая мае намер ладзіць электаральныя даследаванні, павінна атрымаць акрэдытацыю ў Камісіі па грамадскай думцы пры Акадэміі навук.

Акрамя гэтага напрыканцы чэрвеня сёлета дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Паводле новага заканадаўства прадугледжваецца адказнасць за незаконнае правядзенне апытанняў грамадскай думкі.

Цяпер за правядзенне і публікацыю вынікаў апытанняў, якія датычацца грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэферэндумаў, прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, можна атрымаць штраф да 20 базавых велічыняў (510 рублёў), а для юрыдычнай асобы – да 100 (2550 рублёў).

Hавiны
Аляксандр Класкоўскі: Рэйтынг Лукашэнкі схаваны чысцей за Кашчэеву іголку
2019.06.04 15:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў