Ахвярамі каронавіруса ў свеце сталі амаль 270 тыс. чалавек

Ва ўсім свеце зарэгістраваны 3 846 861 выпадак заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонса Хопкінса.

На першым месцы паводле заражэння знаходзяцца ЗША, дзе выяўлена 1 256 972 выпадкі заражэння COVID-19. У топ-5 краін таксама ўваходзяць Іспанія (221 447 выпадкаў), Італія (215 858), Вялікая Брытанія (207 977) і Расея (177 160).

Агулам COVID-19 выяўлены ў 187 краінах.

У Беларусі 20 168 выпадкаў захворвання на COVID-19. Мінздароўя: гэта 8,7 % ад усіх тэстаў

Ад яго памерлі 269 584 чалавекі. Найбольш з іх – у ЗША (75 670), Вялікай Брытаніі (30 689), Італіі (29 958), Іспаніі (26 070) і Францыі (25 990).

МГ belsat.eu

Hавiны