Ахвяра трагедыі ў Заляшанах: «Я там гарэла, я ў агні была»


Успаміны жыхаркі Заляшанаў

Клаўдзія Аляксандраўна выжыла ў бойні ў Заляшанах. Яна тады была маленькай дзяўчынкай. Паслухайце яе ўспаміны.Падрабязнасці тут: https://naviny.belsat.eu/news/ahvyara-tragedyi-u-zalyashanah-ya-tam-garela-ya-u-agni-byla/

Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 15 lutego 2019

Жыхары польскай вёсачкі Заляшаны на Беласточчыне ўдзячныя беларускай дэлегацыі на чале з Уладзімірам Мясніковічам за ўшанаванне гісторыі. Асабліва шмат пачуццяў выказвае Клаўдзія Аляксандраўна – адная з нешматлікіх ацалелых у 1946-ым годзе падчас спальвання вёскі польскімі партызанамі-нацыяналістамі.

29 студзеня 1946-га года ад Заляшан пачалася «пацыфікацыя» – забойства бездапаможных жыхароў і спальванне мясцовасцяў атрадам польскага падполля пад кіраўніцтвам Рамуальда Райса на мянушку Буры. Клаўдзія Аляксандраўна выжыла ў ліку некалькіх дзяцей, якія ўцяклі ад жаўнераў. Сямёра няпоўнагадовых і дзевяць дарослых беларусаў – паглынуў агонь. З зямлёю зраўнялася 41 хата.

У вёсцы стаіць крыж дзеля памяці ахвяраў, праз спальванне якіх польскія партызаны імкнуліся адстрашыць насельніцтва ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць эміграцыю беларусаў і ўкраінцаў з Падляшша ў СССР.

Беларускі чыноўнік вышэйшага рангу ў вёсцы Залешаны

Беларускі чыноўнік вышэйшага рангу ў балявой кропцы польска-беларускай гісторыі.Вёска Залешаны — месца, дзе польскія нацыяналісты забівалі беларусаў у пасляваенны час. Рамуальд Райс "Буры" асуджаны польскай дзяржавай, але радыкалы з гэтым дагэтуль не пагадзіліся.Больш пра гэтую гісторыю вы можаце даведацца з дакументальнага фільму "Сярожа" https://naviny.belsat.eu/films/syarozha/

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 14 lutego 2019

Пасля некалькіх спробаў усталяваць гістарычную справядлівасць Камісія ў расследаванні злачынстваў супраць польскага народу пры IPN прызнала, што дзеянні Бурага носяць рысы злачынстваў супраць чалавечнасці, то бок – рысы генацыду. Аднак па-за кампетэнцыяй камісіі – скасаванне ранейшага рашэння суда аб рэабілітацыі Бурага.

Нягледзячы на складанае выпрабаванне ў дзяцінстве, Клаўдзія Аляксандраўна засталася ў вёсцы на ўсё жыццё.

Юлія Цяльпук, «Белсат»

Стужка навінаў