Агнешка Рамашэўская-Гузы: Пасля 11 гадоў працы «Белсат» стаў важным медыяінстытутам


10 снежня тэлеканал Белсат адзначае 11-ю гадавіну пачатку транслявання. Дырэктарка тэлеканалу распавядае, чым для яе з’яўляецца тэлеканал, а таксама пра дасягненні і планы на будучыню.

Па словах Агнешкі Рамашэўскай, Белсат сёння штосьці значна большае, чым проста тэлевізійнае вяшчанне на Беларусь, гэта буйны і надзейны сродак масавай інфармацыі, інстытуцыя, якая надае некалькі гадзінаў жывога эфіру, вядзе вялікі інтэрнэт-сайт на чатырох мовах і мае папулярныя профілі ў асноўных сацыяльных сетках:

– У нас высокапрафесійная дакументалістыка. У гэтым годзе наш супрацоўнік, а ў пэўным сэнсе, і наш выхаванец Андрэй Куціла атрымаў галоўную ўзнагароду на вельмі прэстыжным фестывалі IDFA ў Амстэрдаме за дакументальны фільм «Сума» («Summa»).

Агнешка Рамашэўская падкрэслівае, што такое развіццё «Белсату» – велізарнае дасягненне, улічваючы адносна невялікія рэсурсы і тэхнічныя магчымасці і той факт, што тэлеканал да гэтага часу не можа легальна працаваць у Беларусі.

Кіраўніца Белсату да асаблівых дасягненняў бягучага году адносіць і «Тэрыторыю праўды» – цыкл праграмаў, якія трансляваліся на расейскай мове перад расейскімі прэзідэнцкімі выбарамі. Адным з фірмовых прадуктаў Белсату, які палюбілі гледачы, сталі гістарычныя праграмы. Сёлета «Белсат» стварыў беспрэцэдэнтны цыкл «Intermarium» – дэбаты гісторыкаў з нашага рэгіёну Еўропы вакол агульных гістарычных тэмаў, якія дзякуючы сур’ёзнаму, адукацыйнаму зместу атрымалі вялікую колькасць адданых гледачоў.

– Таксама мы стварылі офіс у Кіеве, імкнемся ахапіць у інфармацыйным плане тэрыторыю практычна ўсяго былога Савецкага Саюзу. Ужо досыць даўно маем карэспандэнтаў у Расеі, – дадае Агнешка Рамашэўская-Гузы. У планах «Белсату» сталае павелічэнне прысутнасці на Усходзе і прадстаўленне гледачам максімальна якаснага інфармацыйнага матэрыялу. Гэта вельмі важна пры існай інтэнсіўнасці дэзынфармацыйных кампаніяў у расейскіх СМІ.

– Ужо цяпер высветлілася, што дзякуючы нашым карэспандэнтам мы можам быць наперадзе іншых сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёне. Гэта, напрыклад, прадэманстравалі нашыя матэрыялы пра трагічны пажар у расейскім гандлёвым цэнтры ў Кемерава, які толькі ў «Youtube’е» прагледзелі амаль 8 мільёнаў гледачоў. Пакуль гэта прыклады, але мы ўжо ў стане рабіць такія рэчы. І гэта наша ўласная інфармацыя, якасная, а не перапісванне іншых парталаў.

Агнешка Рамашэўская-Гузы таксама нагадвае, што«Белсат», у адпаведнасці з сусветнымі тэндэнцыямі, пачаў у сваім эфіры распаўсюджваць больш лёгкія фарматы:

– Працуем з крыху лягчэйшымі формамі, уводзім інфармацыйна-забаўляльная элементы. У праграме «Хай Так» спалучаем сатыру з інфармацыяй і публіцыстыкай, гэтак жа і мультыплікацыйны сатырычны «Эксперт». Есць кулінарнае і лайфстыль-шоу «Я не буду гэтага есці». Такія праграмы таксама прыцягваюць гледачоў да больш сурʼёзных тэмаў. Да таго ж стараемся проста не мучаць людзей адной толькі палітыкай.

«Белсат» традыцыйна імкнецца супрацьдзейнічаць дэзынфармацыі і прапагандзе, перадусім расейскай: скіраванай як на грамадзянаў былога СССР, гэтак і Польшчы і далей на Захад:

– Супрацьдзеянне расейскай дэзынфармацыі – гэта больш, чым місія, гэта аснова нашай працы. Усе інфармацыйная прастора Расеі і Беларусі, а таксама, праўда, у меншай ступені, Украіны, прасякнутыя ў прапагандзе і дэзынфармацыі. Немагчыма працаваць на гэтай тэрыторыі без барацьбы з гэтай зʼявай. І мы займаемся гэтым з самага пачатку. І гэта не толькі выкрыванне дэзынфармацыі, фэйк-навінаў, але галоўным чынам адлюстраванне рэчаіснасці.

Летась з’явіліся паведамленні, якія паставілі знак пытання над будучыняй тэлеканалу. Тым не менш, у гэтым годзе, паводле слоў дырэктаркі Белсату рызыкаў, звязаных з фінансаваннем каналу няма:

– Я думаю, што ў гэтым годзе было прызнана, наколькі каштоўнай установай і інструментам ёсць «Белсат» у справе распаўсюду свабоднага слова. Нарэшце заўважылі, што гэта не аднадзёнка і не кароткатэрміновы палітычны праект, разлічаны на імгненныя вынікі, але гэта сфармаванае ўплывовае медыя. І я думаю, што гэта відавочна не толькі ў Польшчы, але таксама і за мяжой, напрыклад, у Вялікай Брытаніі, з якой мы супрацоўнічаем.

Wywiad
Reżyser Andrej Kuciła: „Na Białorusi nie ma przemysłu filmowego, są tylko pojedyncze przypadki”
2018.11.23 18:03

ЯБ, СК, belsat.eu

Стужка навінаў