Афіцыйныя звесткі: у Беларусі плюс 569 новых выпадкаў каронавірусу


Агулам у краіне зарэгістравана 58 тыс. 505 выпадкаў інфекцыі, паведамляе Telegram-канал Мінздароўя.

У Беларусі 21 чэрвеня зарэгістравана 58 тыс. 505 выпадкаў каронавірусу – гэта на 569 чалавек больш, чым учора. Апошні раз гэтая лічба была меншай менш ажно 2 месяцы таму – 22 красавіка.

Паводле афіцыйных звестак загінула 346 чалавек (+ 3 новыя смерці), а выздаравела на 917 чалавек болей – усяго 37 тыс. 666 пацыентаў.

Мінздароўя паведамляе, што было праведзена 861 тыс. 703 тэста.

У красавіку – траўні беларускія ўлады падавалі прыкладна аднолькавую дынаміку: колькасць новых выпадкаў не перавышала 800-900 чалавек. Яна пайшла на спад толькі ў чэрвені.

Першы выпадак каронавірусу ў Беларусі быў зарэгістраваны 28 лютага.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў