Адвакатка другі дзень не можа трапіць да Пятра Маркелава

Да асуджанага актывіста Пятра Маркелава ўжо некалькі дзён запар не пускаюць абаронцу. З 9-га снежня Маркелаў адбывае адміністратыўнае пакаранне ў ізалятары на Акрэсціна.

Як распавяла карэспандэнту «Белсату» адвакатка Альвіна Мінгазава, 16 снежня яна зноў прыехала да ЦІПу, дзе змяшчаецца Пётр Маркелаў.

«Самі ўсё разумееце». Да Пятра Маркелава 6 гадзін не пускалі адваката

«Я пад’ехала да дзесяці. Прачакала там гадзіну, змерзла. Стала зразумела, што пятнічная схема паўтараецца. Я тут блізка, але ўжо не стаю пад дзвярмі. Тэлефаную кожныя 30 хвілінаў», – адзначыла юрыст.

Але дагэтуль ёй паведамляюць, што ўсе пакоі для сустрэчаў адваката з затрыманымі занятыя.

«На жаль, такога відавочнага механізму, апроч як тэлефанаваць, спрабаваць патрапіць і пісаць скаргі, няма», – сказала Альвіна Мінгазава.

Пракуратура адмовілася дапамагаць Пятру Маркелаву, да якога не пускаюць адваката

Гэта ўжо другі дзень, як адвакатка не можа патрапіць да свайго падабароннага. Супрацоўнікі Менскай гарадской пракуратуры і пракуратуры Маскоўскага раёну адмовіліся выехаць у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і нават патэлефанаваць туды, каб спраўдзіць стан арыштаванага на выбарчым участку актывіста.

  • Падчас парламенцкай кампаніі Пётр Маркелаў быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага блоку» Стаса Шашка. Як давераная асоба, Маркелаў скарыстаўся магчымасцю назіраць за выбарамі – на 286-м участку 99-й акругі. Пасля таго, як ён стаў здымаць на відэа патрабаванне Шашка пералічыць пададзеныя за яго галасы, на ўчастак прыехаўнарад міліцыі.
  • 9 снежня суддзя Маскоўскага раённага суду Таццяна Матыль асудзіла Пятра Маркелава на 14 содняў арышту за відэаздымку падліку галасоў на выбарчым участку.
  • 12 снежня з маці Пятра Маркелава звязаўся чалавек, які сядзеў з ім у адной камеры. Хлопец паведаміў, што Пётр на Акрэсціна знаходзіцца ў цяжкіх умовах: у камеры антысанітарыя і вошы.

#OneMarkeLove. У Вільні падтрымалі актывіста Пятра Маркелава

МГ belsat.eu

Hавiны