Адміністрацыю прэзідэнта ўзначаліў генерал-маёр КДБ


Новым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Ігар Сергяенка, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі стала Вольга Чупрыс, паведамляе БелТА.

Паводле рашэння кіраўніка краіны Наталля Качанава больш не працуе кіраўніком Адміністрацыі. Лукашэнка накіраваў яе ў Савет Рэспублікі, паколькі мае права на прызначэнне 8-мі чальцоў у верхняй палаце парламенту. Намеснік Качанавай Валерый Міцкевіч абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

Падчас прызначэння: Новы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка і намесніца кіраўніка Адміністрацыі Вольга Чупрыс. Фота БелТА
  • Ігар Сергяенка нарадзіўся 14 студзеня 1963 году ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт БДУ, а таксама Акадэмію кіравання. Генерал-маёр КДБ. У мінулым узначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці, да апошняга часу працаваў першым намеснікам старшыні КДБ.
  • Да лютага 2016 года на Сергяенка распаўсюджваліся санкцыі Еўразвязу. У чорным спісе ЕЗ ён фігураваў пад нумарам 190.
  • Вольга Чупрыс нарадзілася ў 1969 годзе. З 1997 года працавала ў БДУ на розных пасадах. З 2018 года – прарэктар БДУ па вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях. У 2010 годзе абараніла доктарскую дысертацыю. У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.
  • З’яўляецца членам навукова-кансультатыўных саветаў пры Міністэрстве юстыцыі, Вярхоўным судзе, Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Удзельнічала ў распрацоўцы Канцэпцыі праекту Кодэкса аб дзяржаўным кіраванні і мясцовым самакіраванні, праекту Канцэпцыі Кодэкса аб адукацыі, праектаў законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у КаАП і ПВКаАП, заканадаўчага акту па пытаннях дзяржаўнай службы.
СК, МГ belsat.eu
Стужка навінаў