Адміністрацыя Доналда Трампа загадала NASA адправіць астранаўтаў на Месяц да 2024 года

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША запатрабавала, каб NASA арганізавала палёт амерыканскіх астранаўтаў на Месяц да 2024 года.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс паведаміў, што план адправіць амерыканскіх астранаўтаў на Месяц у 2028 годзе «недастаткова добры».

Кіраўнік NASA Джым Брайдэнстайн адказаў віцэ-прэзідэнту ў «Twitter’ы»: «Выклік прыняты. Давайце працаваць».

Камерцыйныя касмічныя палёты стануць рэальнасцю ўжо нават сёлета

Вядома, што пасля 2030 года рэгулярна адпраўляць людзей на Месяц плануе Расея, а Кітай хоча пабудаваць там сваю базу.

Тут была вада: што марсаход Opportunity выявіў на Марсе

ЮВ belsat.eu

Hавiны