Першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп 2 снежня апублікавала ў Twitter фота і відэа каляднага ўпрыгожвання Белага дому.
Сёлета рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША дэкараваная ў белых і залатых колерах.
“The Spirit of America” is shining in the @WhiteHouse! I am delighted to share this beautiful exhibit of patriotism for all to see, and excited for everyone to experience the beauty of the #Christmas season! pic.twitter.com/qGxxl9qBrd
— Melania Trump (@FLOTUS) December 2, 2019
«Дух Амерыкі ззяе ў Белым доме. Я радая падзяліцца гэтай цудоўнай выставай патрыятызму з усімі, і я радая, што ўсе могуць адчуваць прыгажосць Калядаў», – напісала першая лэдзі, таксама апранутая ў белае.
Акцэнт у дэкарацыях зроблены на патрыятызме. Некаторыя стужкі ёлачных цацак упрыгожаныя зоркамі і колерамі нацыянальнага сцяга. Ёсць і проста зорна-паласатыя цацкі.
У сталовай Белага дому выставілі паменшаныя копіі Статуі Свабоды, мосту Залатая Брама, гары Рашмар і іншых славутасцяў ЗША. А афіцыйная калядная елка Белага дому ўпрыгожаная папяровымі кветкамі з эмблемамі штатаў.
“The Spirit of America”#ChristmasWhiteHouse2019 pic.twitter.com/4zgxBJN4L1
— Melania Trump (@FLOTUS) December 2, 2019
Не забылася Мэланія Трамп і пра сваю ініцыятыву барацьбы з булінгам: на адным з дрэваў бачны рэбус са словамі «Будзь найлепшым», намаляваны на плітцы «Эрудыт».
Дапамагалі ж упрыгожваць Белы дом валанцёры.
МГ belsat.eu