Ад сёння візы беларусам у Еўразвяз каштуюць € 35, але межы ўсё адно зачыненыя

З 1 ліпеня ўступіла ў моц пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕЗ.

У адпаведнасці з пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму кошт кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў для беларускіх грамадзянаў зніжаецца з 80 да 35 еўра.

Скарачаецца спіс дакументаў, якія неабходна падаць пры звароце па візы, прадугледжваецца магчымасць выдачы шматразовых візаў на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў. Час прыняцця рашэння аб выдачы візы скароціцца да 10 дзён, шмат якія катэгорыі грамадзянаў змогуць звяртацца за бясплатнай візай.

Рада ЕЗ ухваліла дамовы аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю

Амбасадары краін Еўрапейскага звязу ўзгаднілі спіс 14 «бяспечных» краін, грамадзяне якіх змогуць з 1 ліпеня ўязджаць у краіны ЕЗ, паведамляе BBC News. Беларусь у гэтым спісе няма, таксама як і суседніх Расеі і Украіны.

У спіс увайшлі Алжыр, Аўстралія, Грузія, Канада, Марока, Новая Зеландыя, Руанда, Сербія, Тайланд, Туніс, Уругвай, Чарнагорыя, Паўднёвая Карэя і Японія.

МГ belsat.eu

Hавiны