Ад пнеўманіі памерла медсястра Віцебскай абласной клінічнай лякарні


Як стала вядома belsat.eu, 4 красавіка ад пнеўманіі памерла медсястра Віцебскай абласной клінічнай лякарні Любоў К. Сёння яе пахавалі на віцебскіх могілках. Сваякі лічаць, што смерць жанчыны не звязаная з каронавірусам.

Любові К. было 49 гадоў. Яна працавала медсястрой у аддзяленні кардыялогіі Віцебскай абласной клінічнай лякарні.

Раніцай 4 красавіка Любоў К. была шпіталізаваная, у абед яе падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх, а ўжо ў 17:40. жанчына памерла. У дакументах пазначана, што прычына смерці – пнеўманія.

Сваякі лічаць, што смерць Любові К. не звязаная з каронавіруснай інфекцыяй. Жанчыну дазволілі пахаваць у адкрытай труне. Паводле пляменніцы, калі б былі нейкія падазрэнні на каронавірус, то труна была б закрытай.

«У яе ў прынцыпе былі слабыя лёгкія, яна хварэла на пнеўманію летась. Плюс лішняя вага. Таксама пасля аперацыі ў яе быў аслаблены імунітэт», – распавяла пляменніца belsat.eu.

Фота «Белсат»
Фота «Белсат»

7 красавіка Любоў К. пахавалі на віцебскіх могілках.

  • Віцебская вобласць займае другое месца пасля Менску па колькасці інфікаваных каронавірусам. Віцебшчына разам з Менскам таксама ў лідарах па колькасці смерцяў пацыентаў з COVID-19. Адной з ахвяраў вірусу стала 47-гадовая медсястра Святлана Кісялёва, яна памерла 3 красавіка.
  • Па стане 6 красавіка Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 13 смерцяў пацыентаў з COVID-19.
Hавiны
Проста клімат іншы. Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Віцебску
2020.03.31 13:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў