Ад каронавірусу памёр 51-гадовы кіроўца «БПС-Сбербанку», родныя маюць намер судзіцца з банкам


У Менску ад каронавірусу памёр кіроўца галоўнага офісу «БПС-Сбербанка» Эдуард Ц. Яшчэ некалькі працаўнікоў банку з пацверджаным каронавірусам ізаляваныя, паведамляе «Наша Ніва».

Эдуард Ц. памёр у Менскай 6-й больніцы 4 красавіка. Кіроўца галоўнага офісу «БПС-Сбербанка» стаў кантактам першага ўзроўню. Вядома, што адзін з працаўнікоў банку вярнуўся з Іспаніі і выйшаў на працу яшчэ да таго, як атрымаў станоўчы вынік тэсту на каронавірус.

Эдуард Ц. памёр праз 14 дзён пасля захворвання. У пасведчанні аб смерці стаіць сардэчна-лёгачная недастатковасць, вірусная пнеўманія, каронавірусная інфекцыя COVID-19.

Сваякі выказваюць намер судзіцца з банкам.

Жонка Эдуарда Ц. таксама інфікаваная. Жанчына цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Захворванне ў яе працякае ў лёгкай форме, але яе 71-гадовы бацька ў вельмі кепскім стане, ён пасля двух інсультаў.

У «БПС-Сбербанк» сітуацыю пакуль не каментуюць.

Hавiны
У менскай «дзясятцы» каронавірусам інфікаваныя каля 10 супрацоўнікаў
2020.04.06 13:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў