Ад каронавіруса ў свеце памерла амаль 120 тысяч чалавек

Па стане на раніцу 14 красавіка ў свеце зарэгістравана 1 920 618 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 119 687 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць дадзеныя Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месце па колькасці інфікаваных знаходзяцца ЗША – у гэтай краіне пацверджаны 582 607 выпадак захворвання. Другое месца займае Іспанія (захварэлі 170 099 чалавек), трэцяе – Італія (159 516 інфікаваных), чацвертае – Францыя (137 877), пятае – Нямеччына (130 072). шосцае – Вялікая Брытанія (89 571).

У Італіі самы высокі ўзровень смяротнасці ў свеце: ад каронавірусу загінулі 20 465 чалавекі. У Іспаніі памерлі 17 756 пацыента з COVID-19, у Францыі – 14 393, у Вялікай Брытаніі – 11 329.

Агулам у свеце зарэгістравана 1 920 618 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 119 687 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

У Беларусі па стане на 13 красавіка зарэгістравана 2919 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. 29 з іх памерлі.

Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек

ІІ belsat.eu

Hавiны