АБСЕ заклікала вызваліць Ціханоўскага і яго паплечнікаў

Старшыня пастаяннага камітэту дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытанняў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (ПА АБСЕ) Кірыякас Хаджыяні, яго намеснік Міхаэль Лінк і дакладчыца Кары Генрыксен выступілі 2 чэрвеня з супольнай заявай аб выбарчай кампаніі ў Беларусі.

У АБСЕ адзначаюць, што затрыманне вядомых палітычных актывістаў не толькі перашкаджае працы патэнцыйных кампаніяў, але і запалохвае грамадства.

«Калі да важных выбараў застаецца два месяцы, крытычна неабходна, каб беларускія ўлады рабілі ўсё магчымае для забеспячэння паўнавартаснага і адкрытага асяроддзя выбарчай кампаніі. Мы вельмі занепакоеныя тым, што затрыманне вядомых палітычных актывістаў не толькі стрымлівае працу патэнцыйных кампаніяў, але і запалохвае грамадства. Таму мы заклікаем улады праяўляць максімальную стрыманасць напярэдадні важных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і спадзяемся на вальнейшую абстаноўку за тую, што мы бачылі раней», – гаворыцца ў заяве.

Падобную заяву агучылі 1 чэрвеня кіраўнік дэлегацыі сувязяў з Беларуссю Еўрапарламенту Робэрт Бедрань і дакладчык Еўрапарламенту аб Беларусі Аятрас Аўшравічус.

«Спыніць непрымальную хвалю рэпрэсіяў». Еўрапарламент пагражае санкцыямі праз арышты актывістаў

СK belsat.eu

Hавiны